На пачатку 19ст. непазбежнасць франка- рускай вайны была вiдавочнай. 12 чэрвеня 1812г. 600-тыс. армiя Напалеона уступiла на землi Беларусi i Лiтвы, iм супрацьстаялi 3 рускiя армii пад началам генералау Багратыёна, Баркалая дэ Толi, Тармасава. Жорсткiя баi разгарнулiся пад вёскай Салтанаука(Магiлёу), ля вёскi Навасёлкi, што дало магчымасць Багратыёну пераправiцца праз Днепр, каб у раёне Смаленска злучыцца усiм рускiм армiям. Адносiны насельнiцтва да ваюючых бакоу не былi адназначнымi. Для сялян, шро французы, што рускiя -- усе былi чужакамi, шляхта вiтала прыход французау. Напалеон абклау насельнiцтва Беларусi велiзарнымi паборамi, праводзiлiся карные мерапрыемствы. У такiх умовах у многiх мясцiнах Беларусi разгарнууся партызанскi рух. Пасля бiтвы пад Барадзiно, 26 жнiуня 1812г., захопа Масквы i адступлення, французы 4 лiстапада пакiнулi Мiнск, 9 лiстапада -- Барысау, 12 лiстапада -- Магiлёу. 14 Лiстапада пад Студзенкамi французы пачалi пераправу праз Бярэзiну, пры гэтым 20тыс. загiнула. 8 снежня 1812г. расiйскiя войскi занялi Гродна. Напалеон бяжыць у Парыж. Выншкамi вайны былi : масавая гiбель людзей, пасяуныя плошчы скарацiлiся больш як на палову. У грашовым вылiчэннi страты Беларусi ад вайны склалi 51882615руб. серабром. Цар выбачыу здраду мясцовых памешчыкау, што пайшлi на службу да акупантау, але нiчога не зрабiу для сялян, навад тых, што змагалiся у партызанскшх атрадах на баку рускага войску. Наадварот : прыгон i свавол памешчыкау у беларускай вёсцы пасля вайны 1812г. рэзка узмацнiуся.