Полацк -- самы старажытны беларyскi горад. Полацкая зямля -гэта летапiсная назва самастойнага дзяржаyнага yтварэння - Полацкага княства. Гiстарычным ядром Полацкага княства з`яyляецца Беларyскае Падзвiнне(Вiцебская вобласць). Полацк yпершыню yпамiнаецца y летапiсе пад 862 годам. У летапiсе пад 907 годам Полацк назван сярод гарадоy, дзе "сядзелi" князi. Першым вядомым полацкiм князём з`яyляецца Рагвалод (60-70-е гады Х ст.). Полацк i Ноyгарад размяшчалiся на скрыжаваннi важных шляхоy, сyпернiчалi памiж сабой, перавага засталася за Полацкам. У ХII ст. yлада полацкiх князёy прасцiралася ад Падзвiння, Падняпроyя i да Рыжскага залiва. У ХII - ХIII стагоддзях развярнyлася барацьба Полацка з Кiевам. Полацкi князь быy галавой адмiнiстрацыi, вышэйшым ваенаначальнiкам i сyддзёй. Апорай княжацкай yлады была ваенная дрyжына. Вялiкyю ролю адыгрывала веча -- агyльны сход палачан для вырашэння важных дзяржаyных спраy. У IХ - ХIII ст. летапiсы называюць на полацкай зямлi 12 гарадоy : Полацк, Вiцебск, Заслаyе, Дрyцк, Копысь, Браслаy, Менск, Орша, Лyкомль i дрyгiя. У ХII - ХIII ст. Полацкае княства распадаецца на дробные : Менскае, Дрyцкае, Вiцебскае, Iзяслаyскае i Лагойскае.