1. Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР, як і ў цэлым у СССР, тлумачылася неабходнасцю стварэння машыннай вытворчасці ў галіне прамысловасці і з'яўлялася часткай працэсу мадэрнізацыі савецкай краіны. СССР імкнуўся дагнаць і перагнаць развітыя індустрыяльныя краіны па ўзроўню прамысловага развіцця. Гэта таксама забяспечвала яму ўмацаванне абараназдольнасці. Таму індустрыялізацыя ў СССР была звязана, перш за ў.сё, з развіццём цяжкай прамысловасці. Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР было звязана з развіццём лёгкой прамысловасці. У 1928—1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодт), згодна якому прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемтваў. Намаганнямі беларускага народа і ўсіх народаў СССР у гады першай пяцігодкі (1928—1932 гг.) былі пабудаваны і ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка імя «КІМ» (Камуністычны Інтэрнацыянал Моладзі) у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі. У выніку другой і трэцяй пяцігодак (1933—1937; 1938— 1941 гг.) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным і Крычаўскім цэментавым, Магілёўскімі трубаліцейным і аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі і інш. Беларусь паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяржаўнай формай уласнасці на сродкі вытворчасці. У БССР па-ранейшаму пераважала лёгкая прамысловасць. Адным з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правядзенні індустрыялізацыі бьшо сацыялістычнае спаборніцтва. Яно развівалася ў такіх формах, як уцарныя брыгады, стаханаў-скірух за перавыкананне планавых паказчыкаў, а ў канцы 30-х гт. — шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесій і інш. Індустрыялізацыя, якая праводзілася ў СССР па прапанове I. Сталіна вельмі хуткімі тэмпамі, атрымала назву «звыш-індустрыялізацыі». Яе лозунгам стаў наступны: «Пяцігодку — у чатыры гады». Гэта патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было адшукаць за кошт эканоміі, зберажэння, выкарастання працоўнага энтузіазму, а таксама правядзення суцэльнай калектывізацыі на вёсцы.2. Суцэльная калектывізацыя сельскай гаспадаркі была звязана з масавым і хуткім аб'яднаннем дробных індівідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы), якое пачалося з 1928 г. Яшчэ да калектывізацыі ў гады НЭПа у краіне праводзілася каапераванне сялянскіх гаспадарак. Яно адбывалася ў розных формах, у тым ліку такіх простых, як спажывецкая і збытавая. Узнікалі і больш складаныя віды кааперацыі, напрыклад вытворчая (таварыствы сумеснай апрацоўкі зямлі, арцелі). Усё гэта адпавядала распрацаванаму У.І. Леніным кааператыўнаму плану, асноўнымі прынцыпамі якога былі добраахвотнасць пры стварэнні сялянамі кааператываў і паступовы пераход ад простых да найбольш складаных форм кааперацыі. Каб знайсці сродкі для правядзення «звышіндустрыялізацыі», былі зніжаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што выклікала нежаданне сялян прадаваць хлеб па нізкай цане. Узнік так званы «хлебныкрызіс» 1928—1929 гг. У ім абвінавацілі заможных сялян-кулакоў. Пачалі выкарыстоўваць меры гвалтоўнай канфіскацыі (ізымання) збожжа. 3 лета 1929 г. сталі паскорана і прымусова стварацца калгасы — калектыўныя гаспадаркі, дзе праца ацэньвалася вельмі нізка і аплачвалі яе не грашыма, а прадуктамі па колькасці адпрацаваных дзён. Тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы, прылічвалі да кулакоў і праводзілі раскулачванне, што выклікала масавае незадавальненне сялян. Тых, хто выступаў супраць ужывання прымусовых метадаў пры правядзенні калекгывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці і насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Так быў абвінавачаны народны камісар земляробства БССР Д.Ф. Прышчэпаў, які выступаў за выкананне добраахвотнасці і паслядоўнасці ў правядзенні калектывізацыі. Для стварэння калгасаў у вёску з горада былі накіраваны рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі. Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх палітычныя аддзелы (палітаддзелы), якія строга праводзілі лінію камуністычнай партыі на правядзенне суцэльнай калектыві-зацыі ў вёсцы. Першая МТС была створана ў Койданаве (цяперашні Дзяржынск). Па сутнасці працэс калектывізацыі меў прымусовы характар. Замест добраахвотнай кааперацыі, пры якой калгас лічыўся вышэйшай формай кааператыву, адбылася суцэльная калектывізацыя, якая завяршылася ў гады другой пяцігодкі. У яе выніку ўсталявалася калгасная ўласнасць, якая ўяўляла сабой адну з форм дзяржаўнай уласнасці.3. Вынікамі правядзення сталінскага плана «звышін-дустрыялізацыі» і суцэльнай калектывізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, што забяспечыла будаўніцтва новага сацыялістычнага ладу ў БССР. У гэтай справе энтузіязм працоўных быў выкарыстаны дзяржавай для выканання заданы мадэрнізацыі (ператварэння) грамадства. Шляхам велізарнага напружання сіл была пабудавана модная індустрыяльная база, пашырылася колькасць гарадоў і гарадскога насельніцтва, палепшыліся матэрыяльныя ўмовы жыцця, быў дасягнуты высокі ўзровень адукацыі, навукі, культуры. У эканамічнай галіне ўсталявалася адзіная дзяржаўная уласнасць на сродкі вытворчасці. «Сталінская мадэрнізацыя» забяспечыла будаўніцтва ў краіне так званага «дзяржаўнага сацыялізму», як яго характарызуюць сучасныя гісторыкі.