9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага з’езда. На пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата да народа Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай. Аднак ў граматах не былі дастаткова выразна акрэслены сацыяльна-палітычныя задачы. Таму выпрацоўваецца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні. 25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята Устаўная грамата. Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіраваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Найбольшую самастойнасць Рада БНР атрымала ў галіне культуры і адукацыі. Народны сакратарыят БНР атрымаў ад нямецкага камандавання некаторыя правы і ў галіне міжнароднай палітыкі. Вось у такіх складаных умовах Рада БНР на закрытым пасяджэнні прыняла тэкст тэлеграмы германіі, у якой выказвалася падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі. Пасылка Радай тэлеграмы выклікала востры палітычны кразіс у самой Радзе, яе пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты. Крызіс прывёў да расколу БСГ. Пасля вайны на вызваленай тэрыторыі Беларусі была адноўлена савецкая ўлада. Ствараліся яе органы: ваенныя саветы, рэвалюцыйныя камітэты, выканкомы Саветаў. Такім чынам, абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ на пачатку ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці. Аднак гэта быў першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сакавіка 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.