Устарэлыя словы. Устарэлымі лічацца словы, што ў сучаснай беларускай мове выйшлі з актыўнага ўжывання.Сярод іх вылучаюцца гістарызмы — назвы пэўных прадметаў, з'яў мінулых эпох. Не маюць сінонімаў і ўжываюцца як нейтральныя словы ў навуковай, вучэбнай і мастацкай літ. пры апісанні старажытнасці, тлумачэнні гістарычных падзей.Архaізмы — старыя назвы сучасных прадметаў і з'яў. Архаізмы — стылістычны сродак мовы. У мастацкіх і публіцыстычных творах архаізмы дазваляюць больш ярка перадаць гістарычны каларыт эпохі, стылізаваць мову персанажаў, могуць выкарыстоўвацца як сродак стварэння камічнага і сатырычнага. Архаічнае слова заўсёды мае сінонім. Неалагізмы. Кожная мова на працягу свайго існавання няспынна папаўняецца словамі, якія называюць новыя паняцці з розных сфер дзейнасці чалавека. Такія словы называюцца неалагізмамі. Многія з іх сёння ўспрымаюцца ўжо як устарэлыя. Вялікія магчымасці сродкаў масавай інфармацыі садзейнічаюць хуткаму засваенню новых слоў, іх замацаванню ва ўсіх стылях мовы. Акрамя новых слоў, утвораных ад каранёў роднай мовы або запазычаных з іншых моў, сучасная беларуская літаратурная мова папаўняецца аўтарскімі неалагізмамі, якія належаць пісьменнікам, вучоным, грамадскім дзеячам. Роля такіх неалагізмаў у мастацкім творы стылістычная.