Да службовых часцін мовы адносяцца прыназоўнікі і злучнікі. Прыназоўнікі выкарыстоўваюцца для падпарадкавальнай сувязі галоўнай і залежнай лексемы ў словазлучэннях, выражаюць разнастайныя сінтаксічныя адносіны, у якіх адлюстроўваюцца пэўныя знешнія сувязі паміж адпаведнымі рэаліямі: прасторавыя, часовыя, аб'ектныя, меры і ступені, прыналежнасці, мэты, прычыны, атрыбутыўнасці, спосабу дзеяння, кампаратыўныя. Кіраваць назоўнікам можа кожнае знамянальнае слова пры дапамозе прыназоўніка: дзеяслоў, назоўнік, прыметнік, прыслоўе, лічэбнік, займеннік.Адцягненае значэнне прыназоўнікаў служыць асновай полісеміі многіх з іх. Па свайму паходжанню прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя, да якіх адносяцца прыназоўнікі, што генетычні звязаны з іншымі часцінамі мовы, у прыватнасці, з прыслоўямі, назоўнікамі, дзеясловамі. Па структуры прыназоўнікі падзяляюцца на простыя, складаныя, састаўныя. Прыназоўнікі могуць ужывацца з адным склонам, кіраваць ім.Злучнік - непаўназначнае службовае слова, якое звязвае лексемы ў сказе, а сказы ў тэксце, выражае паміж імі граматычныя і семантычныя адносіны, выконвае сінтаксічную, арганізацыйную ролю. 3 улікам менавіта сінтаксічных функцый злучнія падзяляюцца на злучальныя, што служаць для аб'яднання сінтаксічна раўнапраўных адзінак мовы (слоў, словазлучэнняў, скаэаў), падпарадкавальныя, якія выкарыстоўваюцца для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных кампанентаў (частак складаназалежнага сказа). Сярод злучальных выдзяляюцца спалучальныя і, ды (у значэнні і), як ...так, ні ...ні, супастаўляльныя а, аднак, але, ды (у значэнні але), затое, не топькі... але, размеркавальныя або, ці, або ... або, ці... ці і інш. Сярод падпарадкавальных адрозніваюць тлумачальныя (што, як, чым), прычынныя (бо, таму што і інш.), часавыя ( калі, як, пакуль і інш.), умоўныя (каб, калі б, раз і інш.), мэтавыя (для, каб, абы і інш.), выніковыя (дык, mo і інш.), уступальныя (хоць, няхай і інш.), параўнальныя (як, чым, нібы і інш.). Злучнікі могуць быць полісемантычнымі, выражаць раўнапраўныя адносіны паміж часткамі выказвання, супастаўляльныя, часавыя і ўмоўныя.3 генетычнага пункту гледжання злучнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя, што паходзяць ад слоў іншых часцін мовы: займеннікаў, прыслоўяў, дзеясловаў, часціц. Па сваей знешняй структуры злучнікі дзеляцца на простыя і састаўныя, якія скпадаюцца з некалькіх слоў. Па спосабу ўжывання сярод злучнікаў выдзяляюцца адзіночныя, парныя, паўторныя. Амонімамі злучнікаў што, калі, чым, як і інш. у складаназалежных сказах выступаюць злучальныя словы, якія выконваюць ролю членаў сказа і адносяцца да пэўных знамянальных часцін мовы. Злучнікі могуць быць стылістычна нейтральнымі, ужывацца ва ўсіх сацыяльных функцыях маўлення, размоўнымі, выкарыстоўвацца пераважна ў вусным маўленні, кніжнымі, ужывацца, як правіла, у афіцыйным стылі, пісьмовым тзксце. Выклічнікі і гукапераймальнікі. У разрад выклічнікаў адносяцца нязменныя словы, якія непасрэдна выражаюць розныя эмоцыі, пачуцці, пабуджэнні, заклікі і да т.п. Выклічнікі не ўваходзяць у сінтаксічную структуру сказа, але звязаны з яго зместам, выдзяляюцца на пісьме знакамі прыпынку, маюць адметную, залежную ад сітуацыі маўлення інтанацыю і экспрэсію.Па свайму сэнсу выклічнікі падзяляюцца на эмацыянальныя і імператыўныя. Па паходжанню сярод выклічнікаў вылучаюцца невытворныя і вытворныя, што суадносяцца са словамі іншых часцін мовы. Выклічнікі могуць субстантывавацца, пераходзіць у часціцы, служыць базай для ўтварэння дзеясловау з дапамогай адпаведных афіксаў.Гукапераймальнымі словамі імітуюцца разнастайныя гукі жывой і нежывой прыроды. Часцей за ўсё гукаперайманні перадаюцца на пісьме паўторамі, у якіх умоўна і прыблізна адлюстроўваецца падабенства гукаў, суадносных са словамі. Гукапераймальныя словы могуць субстантывавацца, ужывацца ў ролі практычна як любога члена сказа, так і самога сказа, служаць словаўтваральнай асновай для ўзнікнення дзеясловаў. У некаторых граматычных апісаннях беларускай мовы гукапераймальныя словы разглядаюцца як асобны разрад выклічнікаў.