Не (ня) як прыстаўка пішацца разам:а) калі слова не ўжываецца без не: ненавідзець;б) калі надае слову супрацьлеглае значэнне, а само слова можна замяніць сінонімам без не: цікавы – нецікавы (сумны);в) з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі яны не маюць паясняльных (залежных) слоў: ненапісаны раман;г) з прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, прыслоўямі пры наяўнасці слоў вельмі, амаль, зусім, выключна, часткова, надзвычай: выключна непрыгожы;д) у дзеяслоўнай прыстаўцы неда-, якая мае значэнне непаўнаты дзеяння: недакасіць;е) з займеннікамі і прыслоўямі: нехта. Часціца не пішацца асобна:а) з дзеясловамі, дзеепрыслоўямі, кароткімі дзеепрыметнікамі: не напісалі;б) з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх ёсць залежнае слова ці супрацьпастаўленне: не памытая мной падлога;в) з назоўнікамі, прыметнікамі, прыслоўямі, калі ёсць супрацьпастаўленне: не рана, а позна;г) са словамі не варта, не шкада, не супраць, не трэба.Часціца ні пішацца заўсёды са словамі асобна. Прыстаўка ні пішацца разам у адмоўных займенніках і прыслоўях: ніякі, нікуды, нішто.