Агульная характарыстыка адасобленых членаў.Сэнсава і інтанацыйна выдзеленыя члены сказа называюцца адасобленымі.Адасабляцца могуць усе члены сказа, але часцей за ўсё — азначэнне і акалічнасць.Адасобленыя члены сказа ўтрымліваюць элемент дадатковага паведамлення. Абавязковай умовай адасаблення з'яуляецца адсутнасць цеснай сувязі члена сказа з паяснёным словам. Адасобленыя азначэнні.У сказе могуць адасабляцца як дапасаваныя, так і недапасаваныя азначэнні.Дапасаваныя азначэнни:развитыя азначэнни,кали яны стаяць пасля паясненага слова; два і больш адзіночныя азначэнні, калі стаяць пасля азначаемага слова;адзіночныя і развітыя азначэнні,незалежна ад месца ў сказе, калі:адносяцца да асабовага займенніка;аддзелены ад паяснёнага слова выказнікам або іншымі членамі сказа.. Перад азначаемым назоўнікам, калі маюць дадатковае акалічнаснае значэнне прычыны, уступкі, часавае (гэтыя азначэнні часта адносяцца да ўласных імёнаў).Недапасаваныя азначэнні:Незалежна ад месца ў сказе, калі ім надаецца большая самастойнасць і яны адносяцца да назоўнікаў;Калі знаходзяцца ў адным радзе з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі;Незалежна ад месца ў сказе, калі адносяцца да асабовых займеннікаў.Адасобленыя прыдаткі.Адасабляюцца і выдзяляюцца на пісьме коскамі або працяжнікамі:адзіночныя і развітыя прыдаткі, калі адносяцца да асабовага займенніка;адзіночныя і развітыя прыдаткі, якія адносяцца да ўласнага назоўніка і стаяць пасля яго; адзіночныя і развітыя прыдаткі, калі паясняюць агульны назоўнік і стаяць пасля яго;развіты прыдатак перад азначаемым словам, калі мае дадатковае акалічнаснае значэннеоўшчыка ці паляўнічага);адзіночны і развіты прыдатак, калі звязваецца з азначаемым назоўнікам злучнікамі ці, або (з удакладняльным значэннем), як (з прычынным значэннем), словамі па прозвішчы, па мянушцы.Адасобленыя акалічнасці.Не адасабляюцца.Выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі, якія маюць значэнне прыслоўя, адказваюць на пытанні я к?якім чына м? Звычайна стаяць пасля выказніка. Выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія сталі ўстойлівымі выразамі (звычайна стаяць пасля дзеяслова, да якога адносяцца). Выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія цесна звязаны па сэнсу з дзеясловам (адказваюць на пытанні як? якім чынам?). Аднародныя акалічнасці, якія складаюцца з прыслоўя і дзеепрыслоўя, звязаных злучнікам і .Адасабляюцца.Выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі або дзеепрыслоўнымі зваротамі незалежна ад месца ў сказе;Акалічнасці ўступкі,выражаныя назоўнікам з прыназоўнікам нягледзячы на.Акалічнасці месца або часу, якія ўдакладняюць змест папярэдняй акалічнасці;Радзей удакладняльнымі бываюць акалічнасці спосабу дзеяння.Адасобленыя дапаўненні. Дапаўненні, выражаныя спалучэннямі «назоўнік (займеннік) ва ўскосным склоне + прыназ акрамя, апрача, замест, за выключэннем і інш.», заўсёды адасабляюцца, калі выступаюць з выключальным, уключальным або замяшчальным значэннем. Аднародныя члены сказа.Аднароднымі называюцца два або некалькі членаў сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова ці словазлучэння і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння. Аднароднымі могуць быць:дзейнікі; выказнікі;азначэнні;дапаўненні;акалічнасці.Па аб'ёму аднародныя члены сказа могуць выражацца як асобнымі словамі, так і словазлучэннямі.У адным радзе аднародных членаў могуць ужывацца і словы, і словазлучэнні.Нельга ставіць у адзін рад аднародных членаў асобныя словы (ці словазлучэнні) і даданыя сказы.У адзін рад аднародных членаў нельга таксама ўключаць дзеепрыметныя, дзеепрыслоўныя словазлучэнні і даданыя сказы.У сказе можа быць некалькі груп аднародных членаў, звязаных з рознымі словамі і маючых розныя сінтаксічныя функцыі.Аднароднымі членамі сказа не з'яўляюцца: Словы, якія паўтараюцца ў мэтах узмацнення і стаяць побач;Словы, якія цесна звязаны паміж сабой па сэнсу і сінтаксічна (з'яўляюцца адным членам сказа) і не вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння; Сінанімічныя спалучэнні слоў з дэфісным напісаннем;Па граматычных асаблівасцях аднародныя члены сказа ў большасці выпадкаў з'яўляюцца аднолькавымі часцінамі мовы, але часам яны могуць выражацца і рознымі часцінамі мовы.Аднолькавыя часціны мовы ў функцыі аднародных членаў сказа часам могуць жывацца ў розных граматычных формах.Аднак пры гэтым яны павінны задавальняць асноўным патрабаванням да аднародных членаў - выражаць адну і тую ж сінтаксічную катэгорыю і адказваць на адно пытанне. Калі ж члены сказа,якія павінны быць аднароднымі, пастаўлены ў розных граматычных формах і адказваюць на розныя пытанні, то сувязь паміж імі парушаецца.Па характару лагічных сувязяў аднародныя члены сказа павінны адпавядаць двум асноўным правілам класіфікацыі або сістэматызацыі прадметаў, з'яў, прыкмет: характарызаваць прадмет, з'яву, асобу па адной агульнай прыкмеце (па колеру, паходжанню, роду заняткаў і т.д.); члены дзялення, выражанага аднароднымі членамі сказа, павінны ўзаемна выключацца. Аднародныя члены сказа злучаюцца паміж сабой злучнікамі, бяззлучнікавык спосабам (інтанацыяй пералічэння) або камбінаванай сувяззю (злучнікавай і бяззлучнікавай).У некаторых выпадках члены сказа ўжываюцца ў спалучэнні са словамі, якія паўтараюцца перад некалькімі або перад усімі аднароднымі членамі. Паміж аднароднымі членамі сказа могуць выражацца спалучальныя, супраціўныя, раздзяляльныя, супастаўляльныя і ўступальныя адносіны, для чаго ўжываюцца адпаведныя злучнікі:спалучальныя: і, ды (у значэнні і), ні - ні, таксама (часта ў спалучэнні са злучнікамі і;супраціўныя: але, а, аднак, затое, ды (у значэнні але);раздзяляльныя: ці, ці(то) - ці, або, або - або, то - то, ці то - ці то, ні то - ні то, не то - не то.Пры аднародных членах сказа могуць ужывацца двайныя супастаўляльныя злучнікі: як – так і, нетолькі - і, хоць і - але, хоць - ды, хоць - але, не столькі - колькі, калі не - то (дык), як -дык і інш. Першая частка такіх злучнікаў ставіцца перад першым аднародным членам, а другая - перад другім.Часам пры аднародных членах ужываецца няпарны злучнік хоць (хаця),. які выражае ўступальнае значэнне. Калі да пералічаных у сказе аднародных членаў сказа далучаюцца іншыя аднародныя члены, якія дапаўняюць, удакладняюць папярэднія аднародныя члены, то яны звязваюцца з дапамогай далучальных злучнікаў і, ды, а, прычым, таксама. Такія аднародныя члены сказа называюцца далучальнымі.Калі аднародныя члены патрабуюць аднолькавых прыназоўнікаў, то неабходнасць паўтарэння іх перад кожным аднародным членам залежыць ад аб'ёму і колькасці аднародных членаў. Калі аднародныя члены развітыя і іх рад доўгі, то прыназоўнік неабходна паўтараць. Незалежна ад аб'ёму і колькасці аднародных членаў паўтараюцца прыназоўнікі з мэтай асаблівага падкрэслівання значэння таго, што выражае кожны з аднародных членаў. Абавязковым з'яўляецца паўтарэнне прыназоўнікаў пры аднародных членах, звязаных паўторнымі або двайнымі злучнікамі, а таксама адзіночнымі супраціўнымі, уступальнымі і далучальнымі злучнікамі. Калі рад аднародных членаў змяшчае некалькі семантычна аб'яднаных груп, то прыназоўнік паўтараецца пры кожнай групе і служыць фармальным паказчыкам такіх груп.Неабходнасць паўтарэння прыназоўнікаў залежыць таксама ад ступені сэнсай сувязі аднародных членаў сказа. Калі ў якасці аднародных выступаюць сэнсава далёкія словы ці словазлучэнні, то паўтарэнне прыназоўніка перад кожным з такіх аднародных членаў з'яўляецца абавязковым.Абавязковым з'яўляецца паўтарэнне пры аднародных членах розных злучнікаў.Часта прыназоўнікі паўтараюцца перад парамі аднародных членаў, звязваюцы іх і часткова выконваючы пры гэтым функцыі злучнікаў.Калі не ставіцца мэта асабліва падкрэсліць пералічаемае ў аднародных членах то пры неразвітых блізкіх па сэнсу аднародных членах, звязаных бяззлучнікавай сувяззю або адзіночнымі спалучальнымі злучнікамі, аднолькавыя прыназоўнікі паўтараюцца.Нельга паўтараць прыназоўнік пры аднародных членах, калі першы аднародны член уключае ў свой склад слова (або некалькі слоў), агульнае для ўсіх аднародных членаў.Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Коскамі раздзяпяюцца аднародныя члены, звязаныя:без злучнікаў;двайнымі злучнікамі;паўторнымі спалучальнымі злучнікамі або пералічальна-размеркавальнымі;адзіночнымі супраціўнымі, уступальнымі і далучальнымі злучнікам;злучальнымі словамі, якія выражаюць паслядоўнасць. Пры групе аднародных членаў сказа могуць ужывацца абагульняльныя словы, якія звычайна выконваюць такую ж сінтаксічную функцыю ў сказе і належаць да той жа семантычнай групы, што і аднародныя члены сказа, але маюць больш шырокае значэнне, якое адносіцца да значэння аднародных членаў сказа як род к віду або шэлае к частцы.У функцыі абагульняльных слоў могуць выступаць:займеннікі (звычайна займеннік усё).Абагульняльнае слова займеннік усё часам ужываецца ў спалучэнні са словам гэта;прыслоўі (прыслоўе усюды і інш.);назоўнікі;дзеясловы.3 мэтай узмацнення пры аднародных членах з абагульняльным словам можа паўтарацца займеннік гэты;прыметнікі.Акрамя асобных слоў, у функцыі абагульняльных могуць выступаць словазлучэнні:сінтаксічна падзельныя (свабодныя), якія складаюцца з уласна абагульняльнага слова і залежнага ад яго слова (або слоў), што выконвае ў сказе іншую сінтаксічную функцыю ў параўнанні з абагульняльным словам;сінтаксічна непадзельныя, якія складаюцца з двух або некалькіх слоў, што выконваюць у сказе адну агульную сінтаксічную функцыю;фразеалагічныя. Найбольш частым выпадкам выражэння абагульняльнага слова і адпаведных яму аднародных членаў рознымі часцінамі мовы з'яўляецца ўжыванне назоўнікаў і дзеясловаў або назоўнікавых і дзеяслоўных словазлучэнняў у функцыі аднародных членаў з абагульняльнымі словам - займеннікам усё (часам з залежнымі ад яго словамі) або і прыслоўем усюды. Аднародныя члены сказа і абагульняльнае слова могуць выражацца словамі розных граматычных форм адной часціны мовы. Абагульняльныя словы ставяцца перад аднароднымі членамі або пасля іх.Парадак размяшчэння абагульняльнага слова і аднародных членаў сказа ў многім вызначаецца граматычнай і семантычнай характарыстыкай абагульняльнага слова. Так, абагульняльныя словы, выражаныя назоўнікамі, дзеясловамі, прыслоўямі (за выключэннем прыслоўя усюды), прыметнікамі, у пераважнай большасці выпадкаў стаяць перад аднароднымі членамі сказа.Абагульняльныя словы, выражаныя займеннікам усе' і прыслоўем усюды маюць адвольнае размяшчэнне ў адносінах да адпаведных аднародных членаў сказа. 3 мэтай узмацнення і пры ўмове вялікай колькасці аднародных членаў сказа абагульняльныя словы, выражаныя займеннікам усё і прыслоўем усюды, могуць ужывацца двойчы: перад аднароднымі членамі і пасля іх.Двукроп'е ставіцца ў сказах з прэпазіцыяй абагульняльнага слова. Пры чытанні гэтых сказаў пасля абагульняльнага слова перад аднароднымі членамі сказа голас паніжаецца і робіцца паўза.Працяжнік пры аднародных членах ставіцца ў сказах з постпазіцыяй абагульняльнага слова.